СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН

26 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае традыцыйныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя 85-м угодкам гераічнага збройнага змаганьня беларусаў супраць расейскай бальшавіцкай акупацыі. Восеньню 1920 года беларусы ўзялі зброю, арганізаваліся ў слуцкія палкі і выступілі супраць расейскіх захопнікаў. Гонар і пашана слуцкім змагарам за незалежнасьць Бацькаўшчыны!

Запрашаем прыняць удзел ва ўшанаваньні герояў Слуцкага Збройнага Чыну.

Аўтобус з удзельнікамі мерапрыемстваў выяждае з Менску 26 лістпада а 8-00. Месца збору: пр. Скарыны, 133 (пляцоўка насупраць гэтага дому, ехаць да станцыі мэтро “Усход”). Плянуецца наведаюць Грозаў, Семежава, Вызну (цяпер Чырвоная Слабада) і Слуцак. Мітынг у Слуцку а 14-30 да 16-00, каля Краязнаўчага музэю.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ