СУПРАЦЬ НЯМЕЦКАЙ РУСІФІКАЦЫІ

Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар у Познані (Польшча) пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаньнем распачынае збор подпісаў супраць вяшчаньня радыё Deutsche Welle у Беларусь па-расейску. Збор подпісаў будзе спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчаньня ў Беларусь і нямецкага падыходe да беларускага пытаньня. Плянуецца правядзеньне акцыі ва ўсіх вышэйшых вучэльнях у Познані і сабраньне больш чым тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя у Эўрапейскую Камісію і ў офіс Deutsche Welle. Завяршэньне збору подпісаў адбудзецца 16 лістапада на афіцыйнай маніфэстацыі з нагоды дня салідарнасьці.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ