ХАДАКІ ДА “БАРЫНА”
У А. Мілінкевіча спыталі чаго ён паехаў у Маскву. Вось што ён адказаў:
“Я думаю, што Масква ня будзе сябе паводзіць так, як раней, адразу ставіць на пэўнага кандыдата. Яна, безумоўна, будзе прыглядацца, але наша галоўная мэта была — паказаць, што ў Беларусі ў палітычнай эліце няма русафобаў, няма антырасейскіх настрояў”.
“Спадар Мілінкевіч мяркуе, што гэтая пазыцыя будзе данесеная да вышэйшага кіраўніцтва Расеі”, — паведаміла радыё “Свабода”
Радыё “Свабода”