ПРАВАСЛАЎНЫ ГЭБІЗМ
8 лістапада расейская тэлевізія паказала “боголепный” сюжэт. У Сьвярдлоўскай вобласьці бацюшкі РПЦ рэгулярна зьбіраюць мясцовых дзяцей і вучаць іх ваяваць. Вайсковыя гульні называюцца не “зарніцай”, а па-сучаснаму — пінк-бол. Дзеці і бацюшкі лётаюць па лесе ў масках і ўніформах са спэцыяльнай зброяй, якая страляе фарбай. “Попал во врага — значіт, он убіт”, — павучае дзяцей малады, вясёлы бацюшка ў партупэі. Зразумела, што гэбоўскім афіцэрам ды райкамаўскім прапагандыстам, якіх кантора масава заслала на “пастырское служеніе” ў РПЦ, сумна сярод сьвечак, бабулек і абразоў. Яны ўзялі ды й прыдумалі сабе знаёмую забаву — страляць па людзях. Малых падключылі — “і родіне польза будет”. У Эўропе беларусам даводзілася бачыць, як ксяндзы гуляюць з дзецьмі ў футбол, як манашкі водзяць з малымі карагоды. Там сьвятар, як правіла, вельмі папулярная асоба і вучыць маладых дабру і гуманізму. Але каб сапраўдны хрысьціянскі сьвятар вучыў дзіця страляць у людзей (пакуль што фарбай) — такое немагчыма. У антыцаркве пад назвай РПЦ гэта становіцца нормай. Ну як ні кланяйся, як ні жагнайся, а ўсёроўна вылезе з-пад барады лубянскае рыла.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ