САМААГІТАЦЫЯ ЛУКАШЭНКІ
А. Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць заявіў, што перакананы ў сваёй перамозе на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.
“У выпадку майго абраньня я буду рабіць тое, што рабіў 10 гадоў. Я ня буду нікога прасіць галасаваць за мяне, народ не памыліцца, калі на яго ня ціснуць”, — заявіў Лукашэнка, — “справа ня ў тым, выбераце вы мяне ці не... Дзе вы дзенецеся, выбераце.
Мы ж без нагавіц засталіся пасьля развалу Савецкага Саюзу, а тыя, хто сёньня рвецца да ўлады, яны ж тады ўсё прапілі”.
Паводле Радыё “Свабода”