РАСЕЙЦЫ І НЕМЦЫ ЗА СУПОЛЬНАЙ РУСІФІКАЦЫЙНАЙ СПРАВАЙ

8 кастрычніка “Нар. Воля” надрукавала інтэрв'ю пад выразнай шапкай “Русским языком сказано...” Журналістка Макоўская размаўляла з фраў К. Рабіц, дырэктаркай расейскай службы радыёстанцыі “Дойчэ Вэлле” (“Нямецкая Хваля”). Рабіц нэрвова рэагуе на нядаўнія пратэсты беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ягонага кіраўніка Зянона Пазьняка супраць актыўнага ўдзелу немцаў і Эўразьвязу ў працэсе акупанцкай русіфікацыі. Фраў кажа: “Нас упрекают в том, что мы занимаемся, как и президент Лукашенко, “руссификацией” страны, что нас используют для подавления белорусского языка и культуры. Некоторые призывают даже к бойкоту наших программ, а некоторые идут дальше и призывают отказаться от всех немецких товаров, предпринимателей, туристов и т.д. Это же абсурд! Поэтому у нас не идеологические, а прагматические аргументы. Впрочем, как и у министерства иностранных дел и посольства ФРГ в Минске”.

“Істінно русскій немец” — гэта, падобна, фэномэн нашага часу. Заўважце, у іх і лексічка, даўно апрабаваная на фальшывым прафэсары Хадыку ды Вінцучку. Тыя пад нямецкую дудку ўжо з канца 90-х гадоў заяўлялі, што нацыянальная ідэя зжыла сябе, што яны — прагматыкі і будуць займацца прагматычнай палітыкай (у народзе гэта называецца “палітыкай чего ізволіте”). З гестапаўскай шчырасьцю фраў з “Дойчэ Вэлле” заяўляе пра нямецкі прагматызм. Калі ў 1941 г. нямецка-фашыстоўская цемра (былыя хаўрусьнікі Сталіна) насунуліся з Захаду і зьнішчалі наш народ, то “дэмакратызатары” у чорных мундзірах таксама ў адкрытую пісалі і казалі, што нясуць нам “новы парадак” і прышлі ліквідаваць нас — “непаўнавартасных” — дзеля справы пашырэньня сваёй жыцьцёвай прасторы. Нават расейскі акупант быў часам хітрэйшы і заплятаў чалавеканенавісьніцкія свае намеры ў шалупіньне абяцанак “сьветлага будучага”. Але чытаем шчыраваньні гэтай фраў далей: “В Беларуси — два официальных языка. Все опросы показывают, что большинство населения — то есть наших потенциальных слушателей — говорят на русском языке. Вряд ли можно говорить, что русский язык является языком, навязанным оккупантами. Это уже не иностранный, а повседневный язык. Глупо говорить, что всё белорусское — это хорошо, а всё русское — это плохо...”. Вось такая лекцыя эўрапейскай лібэрал-дэмакратыі для беларусаў.

Фраў Рабітц, аказваецца, быццам ня ведае, што ўсе ў Беларусі (тым больш беларусы) разумеюць па-беларуску. Каб слухаць беларускае радыё, трэба “разумець”, а не “говорить”, як памылкова думае разумная фраў Рабітц. Беларусы ва ўмовах прамаскоўскай дыктатуры ад сваёй мовы не адмаўляюцца (навт тыя, што не гавораць па-беларуску). Тым часам зьнішчэньне беларускай мовы ёсьць палітыка прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі. Нямецкай фраў, аказваецца, зусім не цікава ведаць, што толькі ў ХХ стагоддзі расейцы разам зь немцамі зьнішчылі за беларускую мову шэсьць мільёнаў беларусаў (палову нацыі), што рускія бальшавікі за беларускую мову расстралялі і згнаілі ў Гулагу сотні беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў (бо пісалі па-беларуску), вынішчылі беларускую інтэлігенцыю, адміністрацыю, настаўнікаў і вучоных, ліквідавалі беларускае сялянства. Падыміце іх з магілаў, фраў Рабітц, і спытайце на якой мове яны гаварылі! І, вядома ж, лібэрал-немцам беларуская мова вельмі тут перашкаджае. Яны ж ведаюць, што мова — гэта нацыя. А калі будзе вольная дэмакратычная беларуская нацыя, то ні немцы, ні расейцы гаспадарыць у нашай хаце і кіраваць намі ня будуць.

Беларускія ветэраны памятаюць, як ў вайну на перадавой лініі фронта немцы крычалі ім: “Рус, здавайся!” Германская фашыстоўская сволач, зьнішчаючы наш народ, не хацела нават ведаць каго забівае, не праймалася, што зьнішчае беларусаў, што залівае крывёй беларускую зямлю. Толькі беларусы не пагадзіліся з фашыстоўскім прагматызмам: па ўсіх нашых лясах валяюцца цяпер сабачыя косьці нямецкіх акупантаў. Цяпер змрочная гісторыя аднаўляецца ўжо на “лібэральным” вітку. Зноў немцы, зноў гансвікі ды рабіцы ў хаўрусе з маскоўцамі спрабуюць абалваніць, а потым духоўна зьнішчыць наш народ. Не атрымаецца! Ды й вельмі скора (не сумняваймася) нарвуцца яны на чарговую маскоўскую падстаўку і будуць лемантаваць пра “коварство восточных гуннов” (гэтая тэма навязьліва паўтараецца ў нямецкай літаратуры і гісторыяграфіі).

Валеры Буйвал