ПАДЗЯКВАЎ КГБ
Цікава часам не чытаць газэты, а глядзець іхныя фотарэпартажы. У апошнім нумары “Нашай Нівы”, напрыклад, мы заўважылі цікавы здымак — ілюстрацыю трыюмфу “адзінага кандыдата” А. Мілінкевіча. “Дэмакрат-нацыяналіст” (нібыта; паводле публічных заяваў псэўдаапазыцыі) сядае ў аўтамабіль пад пільнай аховай характэрных малойцаў з напружанымі гэбоўскімі тварамі. Прызнацца, хто ня быў на “кангрэсе” і ня бачыў гэтага на свае вочы, той мог бы падумаць, што здымак — фальшывая камбінацыя. Але вось 7 кастрычніка “Нар. Воля” апублікавала “Зварот” за подпісам А. Мілінкевіча. “Нацыяналіст-фінансіст” энтузіястычна зьвяртаецца да чатырох начальнікаў розных службаў аховы дыктатуры: міністра ўнутраных справаў, старшыні вярхоўнага суда, генпракурора. Але самым цікавым ёсьць у гэтым сьпісе згадка пра старшыню КГБ РБ Сухарэнку. С. М. Сухарэнку со товарішчі “граза Лукашэнкі й надежда народная”. А. Мілінкевіч, дзячыць за тое, што “кангрэс” прайшоў без сур'ёзных інцыдэнтаў. Молодцы, товарищи из КГБ, хорошо охраняли единого кандидата оппозиции. Продолжайте в том же духе!
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ