ВЫБАРЫ Ў ПОЛЬШЧЫ: ПРЭЗЫДЭНТАМ ЛЕХ КАЧЫНЬСКІ
У Польшчы 23 кастрычніка адбыўся другі тур выбараў прэзыдэнта краіны. На 0.36 мясцовага часу 24 кастрычніка ўжо былі падлічаныя галасы ў 91,35 адсоткаў акруговых выбарчых камісіяў. З гэтага падліку 54,47 адсоткаў за Леха Качыньскага і 45,53 — за Данальда Туска.
Можна ўжо не сумнявацца што прэзыдэнтам Польшчы стане Лех Качыньскі, а ўладу пяройме блёк партыяў “Права і Справядлівасьць” (ПіС, Качыньскі) і “Грамадзянская Плятформа” (ГП, Туск). У Беларускага Народнага Фронту (Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ) даўнія добрыя стасункі з партыяй ПіС (яшчэ калі яна называлася “Задзіночаньне Цэнтар” дзесяць гадоў таму). Вынік выбараў наканаваны.
Віншуем спадара Леха Качыньскага і ўсіх сяброў партыі “Права і Справядлівасьць” з доўгачаканай і выдатнай перамогай на выбарах, якая, чакаецца, адчыніць для Польшчы больш самастойны і незалежны шлях разьвіцьця ў Эўропе.
23/24 кастрычніка 2005 г.
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ