“ДЗЯЛІЛЬШЧЫКІ” БЕЛАРУСІ

З 3-га кастрычніка нямецкае радыё “Deutsche Welle” распачало свае штодзённыя русіфікацыйныя перадачы на Беларусь.

Для ілюстрацыі нашых беларускіх ацэнак гэтай антыбеларускай афёры вось характэрная цытата зь нямецкай газэты “Jungle World”, якую працытавалі на радыё “Свабода”: “Спрэчка пра тое, якая замежная ўлада павінна сказаць сваё істотнае слова ў Беларусі, доўжыцца паміж Нямеччынай ды іншымі заходнімі краінамі, з аднаго боку, і Расеяй, з другога, ужо ня першы год. Пакуль у Беларусі адчуваецца палітычная дамінанта вялікага ўсходняга суседа, аднак і Нямеччына хоча мець свой уплыў у гэтым рэгіёне”.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ