5 ЛІСТАПАДА АДБУДУЦЦА ШЭСЬЦЕ І ЖАЛОБНЫ МІТЫНГ У ЛОШЫЦКІМ ЯРЫ — МЕСЦЫ ГІБЕЛІ АХВЯРАЎ СТАЛІНСКІХ РЭПРЭСІЯЎ

Адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

Акцыя прымеркаваня да Дзядоў, Дня памяці продкаў. Збор удзельнікаў — у суботу 5 лістапада аб 11-й гадзіне ля Палацу культуры Камвольнага камбінату. Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Юрась Беленькі, сябры партыі штогод традыцыйна на Дзяды ўшаноўваюць памяць ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў — у Курапатах і Лошыцкім яры.

Ганна Соусь, Радыё “Свабода”