ФРОНТ

Паважаныя сябры-фронтаўцы! Віншую вас зь вялікай датай беларускага змаганьня за Волю і Незалежнасьць!

9 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.

Успомніце, як на крыльлях ідэі нацыянальнай свабоды, салідарнасьці і бясстрашша, крок за крокам, кавалася наша Незалежнасьць і Воля.

Трымайма ж у думках і ў сэрцы той вызначальны час, перадавайма ідэі і справы далей, каб з новай сілай пераможна вярнуўся ізноў наш Беларускі Народны Фронт і адрадзіў свабоду.

Жыве Беларусь!

Вечна жыве!

Слава героям!

Зянон Пазьняк