АБ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў РАДЫЁПРАГРАМАХ, ЯКІЯ ФІНАСУЮЦЦА ЭЎРАПЕЙСКАЙ КАМІСІЯЙ
Хрысьціянска-Дэмакратычны Саюз (Латвія)
Аб беларускай мове ў радыёпраграмах, якія фінасуюцца Эўрапейскай Камісіяй
Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту і створанай на ягонай аснове Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі паінфармавалі ХДС ды іншыя палітычныя партыі Латвіі і шэраг сродкаў масавай інфармацыі пра дыскрымінацыю беларускай мовы, якую зьдзяйсьняе радыёвяшчаньне, што фінансуецца Эўракамісіяй. Перадачы радыёстанцыі “Нямецкая Хваля” дагэтуль прагучалі на расейскай мове, а Эўракамісія вырашыла абвясьціць новы конкурс на арганізацыю такога радыёвяшчаньня і зноў прадугледжвае арганізаваць іх на расейскай мове. Гэта прымусіла Старшыню Беларускага Народнага Фронту Зянона Пазьняка прыйсьці да высновы, што Эўракамісія не паважае беларускі народ як эўрапейскую нацыю. Хаця такое, зробленае ў стане ўстрывожанасьці, меркаваньне і можа быць надта моцным, але ХДС лічыць, што такім чынам Эўракамісія не супярэчыць, а адчувальна падтрымлівае русіфікатарскую палітыку, якую зьдзяйсьняе кіраўніцтва Лукашэнкі.
Хрысьціянска-Дэмакратычны Саюз заклікае як камісара па замежных справах Эўракамісіі Бэніту Фэрэра-Вальднэр, так і прадстаўнікоў Латвіі ў Эўрапейскім Парляманце і Эўракамісіі выступіць за тое, каб радыёперадачы на Беларусь, якія фінансуюцца Эўракамісіяй, адбываліся б на беларускай мове.
Прынята на паседжаньні Рады ХДС
Старшыня ХДС Андрыс Тэйкманіс
Пераклаў з латыскай Валеры Буйвал
Рыга, 8 кастрычніка 2005 г.