ФІЛАСОФІЯ ПАРТЫЗАНСКАЙ ВАЙНЫ

Сёлетні 2003 год на першы погляд не ўяўляе сабою нейкай важнай і круглай, як кажуць, гістарычна-сусветнай даты. Але на справе і гэтая дата сапраўды дастаткова вялікая: шэсцьдзесят год з моманту піка ў беларускім партызанскім нацыянальна-вызвольным руху. І адзначана яна павінна была б быць не толькі ў нас, на Беларусі, але і на цэлым свеце, бо абазначала яна адну з істотных прыкмет рашучага пералому ў вайне з фашызмам, з якім ваявала ўсё чалавецтва. Ваявала і перамагло, але не да канца. Фашызм таксама аказаўся жывучай і не толькі лакальнай германскаю з'яваю. Вось і цяпер, праз больш чым палову стагоддзя, ён зноў паднімае галаву, на гэты раз ужо з зусім процілеглага кірунку. І на тое ніколі не варта забывацца.

Вайна была сусветнай, але кожны народ і кожная краіна ўдзельнічалі ў ёй па-свойму, у адпаведнасці з уласным геапалітычным становішчам і сваім нацыянальным характарам. Што характар гэты меў не апошняе значэнне, выразна бачылася ўжо тады. Варта толькі ўспомніць, напрыклад, і параўнаць, як сустрэлі нямецкую акупацыю палякі і як — чэхі. Тое ж можна было назіраць і на тэрыторыі былога СССР. Кожная з нацыянальных рэслублік удзельнічапа ў вайне па-рознаму, хоць і ваявала з агульным праціўнікам. Агульнасць праціўніка надавала, зразумела, і пэўныя агульныя рысы самой вайне, і паколькі праціўнік нёс на сваіх штыках нацыянальнае заняволенне аж да адкрытага генацыду, то і ўзброенае супраціўленне яму насіла пераважна характар нацыянальна-вызваленчай вайны.

Але ў чыстым выглядзе такою вайна гэта была, можа быць, толькі для Расеі. 3 расейскага пункту гледжання яна сапраўды магла быць названа Вялікай Айчыннай, па аналогіі з вайной 1812 года. І то толькі тады, калі рускі народ зразумеў, што справа ўжо ідзе ўвогуле аб існаванні яго як незалежнага народу, і калі з неверагоднымі ахвярамі і не без дапамогі марозу фашысцкая армада была ўрэшце спынена перад самымі сценамі Масквы. Сцверджанне афіцыйнай камуністычнай гістарыяграфіі, што вайна, маўляў, вялася за агульную сацыялістычную айчыну, за заваёвы Кастрычніка, за вялікі Саюз і ідэі марксізму-ленінізму, усё тое было звычайнай прапагандай. Прапагандай таго ж самага кшталту, што прагудзела ўсе вушы народу яшчэ ў перадваенныя часы, успомніць хаця б тагачасны, гэтак жа бяздарны кінафільм “Если завтра война” з аднайменнай самавыхвальнай песняй. 3 якой недаўменнаю горыччу ўспаміналі мы, маладзенькія салдаты-добраахвотнікі, той кінафільм і тую песню ў першыя жахлівыя месяцы рэальнай вайны, месяцы бязглуздага хаосу і ганебных уцёкаў аж да самае Масквы! Тыя самыя месяцы, калі наша родная Беларусь была вераломна кінута на волю лёсу. Калі гарэлі яе безабаронныя гарады, і фашысцкія лётчыкі з паляўнічым азартам ганяліся нават за паасобным мірным бежанцам. Ужо тады прыходзіла часам у галаву крамольная думка, што Беларусь выконвае дпя Расіі ролю толькі нейкага ваеннага палігона або плацдарма, які без жалю можна кінуць пры адступленні і зноў бесцырымонна вькарыстаць, калі ўдасца прасунуцца наперад. Як вядома, гэта было зафіксавана пазней і ў цынічным сталінскім “вучэнні аб адступленні і контрнаступленні”. Тая ж унізлівая роля, зрэшты, прадпісвалася і іншым рэспублікам. Пра якое б там ні было маральна-палітычнае адзінства Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і гаварыць не даводзіцца. Яно развалілася разам з Саюзам, як картачны домік, у першыя ж дні вайны, і кожнай рэспубліцы ў зоне ваенных дзеянняў прыйшлося выбірацца з бяды на свае ўласныя страх і рызыку. Калі Расія змагла яшчэ неяк процістаяць нямецка-фашысцкай навале, абапіраючыся на армію і, так бы мовіць, на рускую ідэю, што дало ёй магчымасць, хоць і з неймавернымі высілкамі, але неяк аправіцца ад ганебных паражэнняў у першай палове вайны, на Беларусі падзеі развіваліся куды больш трагічна. Чырвоная Армія камплектавалася прадстаўнікамі розных рэспублік і нацыянальнасцяў, прычым рабілася гэта так, што, напрыклад, беларус павінен быў служыць дзе-небудзь на Далёкім Усходзе, а ў Беларусь накіроўваліся прызыўнікі з Каўказа альбо з Сярэдняй Азіі. Камуністычная ўлада тое рабіла наўмысна, каб падавіць нацыянальную свядомасць нярускіх народаў Саюза пры канцэнтрацыі функцый камандавання ў расійскіх руках (статуты, загады, каманды і ўвогуле ўсё армейскае жыццё абслугоўвалася, напрыклад, выключна рускаю моваю).

У выніку Чырвоная Армія сапраўды разглядала тэрыторыю Беларусі як толькі прастору дпя стратэгічнага манеўру і зусім не была настроена на тое, каб абараняць яе да апошняга як уласную Айчьну, што абавязкова зрабіла б беларуская нацыянальная армія, калі б такой дазвопена быпо існаваць. Чьрвоная Армія, зрэшты, кіруючыся толькі праславутым інтэрнацыянальным абавязкам, з такой жа ганебнай лёгкасцо паздавала ворагу і свае расійскія тэрыторыі. Толькі пад самай Масквою, калі яна была папоўнена, як тады гаварылі, сібіракамі, г. зн., калі з “інтэрнацыянальнай” ператварылася па сутнасці ў нацыянальную рускую армію, надзеўшы пагоны часоў дарэвалюцыйнай Расійскам імперыі і ўспомніўшы Суворава і Кутузава, яна здолела, нарэшце, спыніць трыумфапьнае шэсце фашысцкіх дывізій. Хвалёны “интернациональньй долг” увогупе паказаў усю сваю ўтапічную непрыгодчасць дпя ваеннай практыкі і тэорыі і ў іншыя часы, ужо пасля той вайны. Успомнім бясслаўнае паражэнне савецкіх войскаў у Афганістане, якім гераічна процістаялі афганскія маджахеды, што таксама абаранялі сваю айчьну метадамі партызанскай вайны, не кажучы ўжо аб цялерашнім скандальна-смехатворным правале расійскай ваеншчьны ў чачэнскай авантуры, дзе зноў-такі аказалася тая ж самая расстаноўка сіл, што і ў Афганістане, і дзе зноў рэгулярная расійская армія натыкнулася на актыўнае народнае супраціўленне.

У выніку Беларусь у час вайны, як ужо было сказана, апынулася зусім безабароннай перад узброеным да зубоў захопнікам. Мала таго, што ў яе не было ўласнай арміі, але і яе нацыянальная самасвядомасць знаходзілася ў падарваным стане. Трагічна адбілася планамернае вьнішчэнне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі і ўвогуле навязаная беларускаму народу чужая ў прынцыпе ментальнасць, заснаваная на марксісцка-ленінскай ідэалогіі, якая толькі распальвала класавыя супярэчнасці ды процістаўляла горад — вёсцы, рабочых — сялянам, а ўсіх іх разам — сваёй жа інтэлігенцыі, разбураючы тым адзінства нацыі і душачы яе самасвядомасць. Далучылася да гэтага і тое, што Беларусь доўгі час быпа разарванаю на дзве часткі Рыжскай дамоваю, якая падзяліла і саміх беларусаў на “западников” і “восточников”, а тое, у сваю чаргу, не давала згаснуць старадаўняму процістаянню паміж каталіцтвам і праваслаўем, процістаянню, што загубіла ў свой час і Вялікае Княства Літоўскае,

Усё гэта разам прывяло да таго, што Беларусь аказалася не падрыхтаванай да супраціўлення агрэсару і духоўна. Калі гарадское насельніцтва, напрыклад, складзенае пераважна з рабочых і інтэлігенцыі, пад націскам яшчэ і савецкай прапагандысцкай машыны, успрыняла фашысцкае нашэсце як варожую ўсё ж такі агрэсію і стала супраціўляцца ёй, хоць і пад ілюзорнымі савецкімі гасламі, то некаторая частка вясковых жыхароў, зняважаных і знявечаных як самой калектывізацыяй, так і метадамі яе здзяйснення, падпала пад другую ілюзію, ілюзію ўспрыняцця нямецкай арміі як арміі-вызваліцельніцы ад бальшавіцкага ярма, што ў сваю чаргу актыўна падтрымлівалася гэтым разам ужо з боку фашысцкіх Рrораgаndаstаffеln. Вялікая ж частка насельніцтва захоўвала нейтральную пазіцыю згодна з няшчасным, стаўшым ужо традыцыяй прынцыпам “мая хата з краю”. Рэальнасць, аднак, хутка ўзяла сваё, і пры яе злавесным святле пачалі знікаць усе ілюзіі. Імкліва развеялася легенда аб непераможнасці савецкага ладу і яго ваеннай сілы — Чырвонай Арміі, як і лозунг аб хуткім канцы вайны на тэрыторыі праціўніка. Пад уплывам гэтага працверазення не знайшлі развіцця вядомыя спробы арганізаваць на захопленых немцамі землях шырокі партызанскі рух ужо ў 1941 годзе, хоць і выносіліся па ініцыятыве самога Сталіна адпаведныя пастановы на самых высокіх партыйных узроўнях. Многія з тых спецыяльна падрыхтаваных і пакінутых на гэтых тэрыторыях груп бясслаўна зніклі, не пакінуўшы нават і следу ў архіўных матэрыялах, што не адмаўляла пазней і афіцыйная савецкая гістарыяграфія. Развеяліся і іншага характару ілюзіі, калі беларусы на свае ўласныя вочы ўбачыпі фашысцкія зверствы і адчулі стаўленне да сябе як да звычайнага быдла. Стала відавочным, што прынесены пад знакам нацыянал-сацыялісцкай свастыкі “новы парадак” яшчэ страшнейшы, чым той, што існаваў пад сярпом і мопатам. І тады, менавіта к 1943 году шырока разгарнуўся, узнікшы пераважна знізу, сапраўды ўсенародны партызанскі рух. Рух, дзякуючы якому каля шасцідзесяці працэнтаў беларускай зямлі было вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў і ў якім паступова стала ўвасабляцца і мацнець беларуская нацыянальная самасвядомасць, няхай яшчэ і ў інтуітыўнай, неўсвядомленай добра форме. Менавіта за гэты рух, за гэтае актыўнае супраціўленне, не горшае, чым славутая французская Rеsіstаnсе, Беларусь і была, як вядома, прынята ў свой час у склад заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Аднак азначаная вышэй разарванасць беларускага нацыянальнага менталітэту і ўзнікшыя на яе аснове ілюзіі не маглі не накласці трагічнага адбітку на гэтае супраціўленне. У ім пакутліва змяшаліся рысы гераічнай нацыянальна-вызваленчай вайны з рысамі непрыгожай вайны грамадзянскай. Беларускі народ быў змушаны весці барацьбу не толькі з чужаземным захолнікам, але, так бы мовіць, і сам з сабою. Г. зн., з тымі сваімі людзьмі, што палічылі за лепшае стаць на бок чужынцаў, чым абараняць таксама чужы ім бальшавіцкі парадак з такімі ж канцпагерамі і такімі ж нялюдскімі жорсткасцямі з боку дзяржаўнай каральнай машыны. Супраціўленне на два франты палярызавала беларусаў, і злавесная лінія той палярызацыі прайшла па самых розных першапачатковых трэшчынах, шчылінах і размежаваннях. Не толькі па лініі падзелу паміж камуністамі і простым народам, але і паміж вёскай і горадам, “заходнікамі” і “ўсходнікамі”, паміж канфесіямі і нават паміж пакаленнямі. Усё тое добра паказана было ў вядомай аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Зрэшты, нешта падобнае назірапася, напрыклад (і, можа, ў яшчэ больш выразнай форме), у Прыбалтыцы і на Украіне. Тое ж самае ў прынцыпе мела месца і ў адносна нядаўнія гады ў Грузіі, Азербайджане і ў сённяшняй пакутніцы Чачні, дзе падобны раскол народу свядома ўжо праводзіўся і праводзіцца расійскімі спецслужбамі шляхам наўмыснага абвастрэння супярэчнасцяў паміж рускамоўнымі дэнацыяналізаванымі вярхамі і асноўнаю народнаю масаю і стварэння на базе гэтага ўсялякіх там штучных калабаранцкіх арганізацый, марыянетачных “урадаў” і г.д,

На Беларусі, аднак, партызанская вайна менавіта як вайна супраць чужаземных захопнікаў атрымала ўсё ж такі перавагу. І не толькі таму, што тут было куды больш спрыяльных прыродных умоў, як, напрыклад, лясы, але і таму, што беларусы, хоць і не паспелі пажыць пасля рэвалюцыі свабодным незалежным жыццём, як тое было ў прыбалтыйскіх рэспубліках і у некаторай ступені на Украіне, але і яны пачыналі ўжо пачуваць сябе самастойным народам. Менавіта таму так разгарэлася полымя партызанскага супраціўлення на Беларусі, а зусім не дзякуючы “испытанному руководству партии большевиков и ее вождю великому Сталину”, як нам зараз бясконца цвердзяць лампасаносныя прыхільнікі аднаўлення СССР. Ваеннае кіраўніцтва з Масквы пачало актыўна абапірацца на партызанскі рух толькі з 1943 года, арганізуючы і такія важныя дпя яго стратэгічныя аперацыі, як рэйкавая вайна і спробы адцачасовага штурму гарадоў і мястэчак, не кажучы ўжо аб рэгулярна збіранай праз нас найбагацейшай разведінфармацыі. Нас скарыстоўвалі у ваенным сэнсе, імкнучыся у той жа час кантраляваць з дэпамогаю зноў уведзенага інстытута камісараў і спрабуючы насадзіць сумна вядомыя “асобыя аддзелы', сама назва якіх была скалькаваная з назвы не менш злавесных нямецкіх Sоndеrаbtеіlungеn. Сталін увогуле не давяраў партызанам, і, напрыклад, зброяй і медыкаментамі даламагалі нам вельмі і вельмі скупа. Вінтоўкі нашы былі з тых, што пакідала ў лясох, бегучы, “непераможная” Чырвоная армія, кулямёты — знятыя з гэтак жа кінутых танкаў, а тол дык зусім ужо прыходзілася здабываць, грэючы над вогнішчам (!) здаравенныя стапяцідзесяціміліметровыя артылерыйскія снарады.

Партызанская вайна, думаецца, увогуле яшчэ па-сапраўднаму не вьвучана як сацыяльная з'ява, хоць вядома яна ўжо амаль што з часоў антычнасці, калі германцы ваявалі з імперскім Рымам таксама партызанскімі, як бы мы зараз сказалі, метадамі. Як правіла, гэта былі вызваленчыя войны супраць чужаземмых захопнікаў і таму заўсёды насілі ўсенародны характар. І, як правіла, яны вельмі не падабаліся самім захопнікам. Войны гэтыя ацэньваліся імі звычайна як нешта няправільнае і незаконнае (як быццам агрэсіўныя дзеянні саміх захопнікаў былі правільнымі і законнымі!), а тых, хто іх праводзіў, ахрышчвалі звычайна незаконнымі бандфарміраваннямі, а то і проста бандытамі. Так, напрыклад, Напалеон і яго маршалы называлі іспанскіх герыльерасаў, так характарызавалі нямецка-фашысцкія захопнікі нас, бепарускіх партызан, Гэтак жа ўжо зусім нядаўна акрэсліваліся савецкім камандаваннем афганскія змагары за незалежнасць — маджахеды (слова “душман” таксама ўжывалася ў значэнні “бандыт”). І вось ужо сёння мы зноў тое ж самае чуем і чытаем у расійскіх афіцыйных сродках інфармацыі адносна гераічнага чачэнскага апалчэння, што змагаецца за сваю свабоду і нацыянальную незалежнасць.

Калі ў часы Цэзара або Напалеона, з фармальнага пункту гледжання, партызанскае супраціўленне сапраўды магло ўяўляцца чымсьці як бы незаконным, то ў нашу эпоху, аднак, такое абвінавачанне з боку захопніка не мае ўжо і фармальнай падставы і можа быць ацэнена толькі як свядрмая прапагандысцкая мана. Прававы статус партызанскага ваяра ў якасці камбатанта (так менавіта называліся там партызаны) быў яшчэ ў 1907 годзе юрыдычна акрэслены і замацаваны ў ІV Гаагскай канвенцьіі аб законах і звычаях сухапутнай вайны і, напрыклад, згодна з гэтай канвенцыяй, нават траліўшы ў палон, партызан павінен быў разглядацца як звычайны ваеннапалонны з усімі належачымі яму правамі, як і палонны салдат рэгулярнай арміі. Немцы, як вядома, не прытрымліваліся гэтай канвенцыі ў адносінах да савецкіх ваеннапалонных, спасылаючыся на тое, што ўрад СССР у свой час яе не падпісаў. Сталін лічыў, што ў Чырвонай Арміі ніхто не павінен быў трапляць у палон. Той, хто трапляў, аўтаматычна лічыўся здраднікам. Чым тое абярнулася для савецкіх салдат, масава пакіданых у шматлікіх акружэннях бяздарным камандваннем у першыя гады вайны, агульнавядома. Усё гэта прыйшлося адчуць на ўласнай скуры і аўтару гэтых радкоў. Тым бопьш небяспечна было трапляць у нямецкія рукі партызанам. Фашысцкая СД (служба бяспекі) іх звычайна расстрэльвала, а то і вешала без следства і суда. Гітлер і Сталін былі вартымі адзін аднаго.

Акрамя, аднак, чыста знешняй юрыдычнай формы, партызанскае супраціўленне мае яшчэ і вельмі важны ўнутраны, маральны змест. Будучы, як правіла, добраахвотнікам, партызан абараняе незалежнасць сваёй краіны і свайго народа у якасці свядомага яго прадстаўніка і робіць тое не столькі адпаведна прадпісанаму яму законам абавязку, колькі па ўнутранаму, маральнаму перакананню. У адрозненне ад звычайнага салдата, ён абараняе не толькі юрыдычны суверэнітэт сваёй дзяржавы, але, так бы мовіць, і маральны, духоўны суверэнітэт свайго народа ўвогуле, суверэнітэт, пад якім тут разумеецца і нацыянальная годнасць народа, яго звычаі, рэлігія, мова, мастацтваі гаспадарчае жыццё. Усё, што завецца звычайна нацыянальнай культурай і ўяўляе сабою як бы ўвасабленне душы народа, яго своесаблівае мы-пачуццё, яго самасвядрмасць, яго капектыўнае “Я”. Усё гэта менавіта і дае партызану здольнасць змагацца да канца, не шкадуючы ўласнага жыцця, здольнасць, якая так не падабаецца захопніку і якую ён называе звычайна фанатызмам, не заўважаючы нават таго, што называць партызана адначасова бандытам і фанатыкам ёсць проста бязглуздзіца. Фанатык у сваёй барацьбе кіруецца верай у нешта святое дпя яго (fаnum на лаціне якраз і значыць святыню, храм), і такою святыняю дпя яго з'яўляецца ўласная Айчына і ўласны народ. Бандыт жа не верыць ні ў Бога, ні ў чорта і, калі й змагаецца, то толькі дзеля ўласнае скурнае выгады. Бандытызм і стаў пагэтаму сёння сапраўды інтэрнацыянальнаю, касмапалітычнаю з'яваю, аб чым красамоўна сведчыць вопыт сучаснай мафіёзна-алігархічнай Расіі.

У выніку ўзнікае яшчэ адна важная асаблівасць партызанскай вайны, якая выразна назіралася пяцьдзесят год таму назад і гэтак жа выразна бачыцца і цяпер. Ваенныя дзеянні з боку агрэсара-захопніка вядуцца звычайна пад прыкрыццём выключна фармапьнай легітымнасці, асновай якой з'яўляецца загад камандзіра, распараджэнне высокага начальніка альбо незаконная дамова паміж урадамі. У захопніка заўсёды адсутнічае маральнае апраўданне яго злачынных па сутнасці дзеянняў. Так, напрыклад, фашысцкія акупанты спасылаліся на воінскі абавязак і загад камандзіра нават тады, калі прыходзілася адказваць перад судом за спаленне жанчын і дзяцей у якасці заложнікаў. Савецкія войскі ў Афганістане бамбілі мірныя кішлакі і аулы, таксама спасылаючыся на загад і так званы “ннтернацнональный долг”. І цяпер у Чачні федэральныя войскі Расіі, “обрабатывая”, па выразу расійскіх генералаў, жылыя раёны Грознага з дапамогай установак “град”, разлічаных на масавае паражэнне па плошчы, зноў жа ківалі на канстытуцыйны парадак і фармальна юрыдычную цэласнасць Расійскай Федэрацыі, не клапоцячыся аб гінучых дзецях, жанчынах і старых, не толькі чачэнскіх, дарэчы, але і сваіх, расійскіх грамадзянах, што жывуць у Грозным і Чачні. А ўжо пра такую рэч, як права народа на самавызначэнне, прызнаванае некалі нават Леніным, увогуле маўчаць, як маўчалі пра тое фашысты пяцьдзесят год таму назад, калі тапталі сваімі каванымі ботамі незалежнасць і годнасць беларускага народу.

Наадварот, абаронцы свайго народа і яго нацыянальнай годнасці ў працэсе партызанскай вайны абапіраюцца пераважна на свой маральны дух, на глыбіннае маральна-духоўнае мы-пачуццё, на суверэнітэт народнае душы. Так дзейнічалі мы, беларускія партызаны, супраціўляючыся фашысцкай навале, так дзейнічалі афганскія маджахеды, так робяць і, як здаецца, доўга яшчэ будуць вымушаны рабіць гераічныя апалчэнцы пакутніцкай Чачні. І менавіта ў Чачні азначаная супярэчнасць паміж фармальнаю легітымнасцю наступальных аперацый расійскіх войск (Чачня фармальна з'яўляецца ўсё ж такі часткай Расійскай Фэдерацыі, што прызнаецца і заходнімі палітыкамі) і маральнаю праватою народнага апалчэння Чачні, што пераходзіць зараз да чыста партызанскіх метадаў супраціўлення, супярэчнасць гэта дасягае максімальнай вастрыні, і на баку чачэнскіх партызан цяпер не толькі груба парушаныя расійцамі правы чалавека, пра што пачынаюць ужо гаварыць і на Захадзе, але і проста растаптанае права на самавызначэнне цэлага народа. Апошняе асабліва важна менавіта дпя Чачні, якую ў часы Шаміля “усмирял” Ярмолаў тактыкай выпаленай тэрыторыі, якую больш чым паўстагодвзя таму назад зноў жа расійскія войскі па сталінскаму загаду спрабавалі сцерці з твару зямлі і якую цяпер ужо ў трэці раз “разоружают” такімі ж метадамі агню і жалеза войскі цяперашняй Расійскай федэрацыі. Тое ўжо ўяўляе сабою сёння фактычна прамы і адкрыты генацыд.

Партызанская вайна — гэта заўсёды трагедыя, але трагедыя, як пісаў яшчэ некалі Гегель, аптымістычная па канцовай сваёй накіраванасці. Аптымістычная таму, што ў ёй змагаецца і перамагае заўсёды дух і менавіта народны дух. Дух, а не танкі і ўстаноўкі “град”. Дух, які ставіць сваёй мэтай абарону свабоднага і незалежнага існавання ўласнага народу. Мы тое бачылі пяцьдзесят год таму назад, калі процістаялі ўзброенай да зубоў першакласнай ваеннай машыне, якой тады была армія фашысцкай Германіі, самі маючы на ўзбраенні іржавыя вінтоўкі ды кулямёты, знятыя з кінутых арміяй савецкіх танкаў. Мы бачылі і бачым тое сёння на вуліцах Грознага і ў глыбіннай Чачні, дзе таксама далёка яшчэ расійскім генералам да ўрачыстага святкавання канчатковай перамогі. Разам з тым партызанская вайна — гэта і самая страшная па жорсткасці і бязлітаснасці сваіх метадаў вайна. Яна такая, бо гэта абарончая вайна, яна абараняе само існаванне народу, само ягонае жыццё. Народ, як і паасобны чалавек, мае таксама права на самаабарону, і калі яму пагражае поўнае знішчэнне, то і сродкі абароны таксама нішто не абмяжоўвае. Віна ж за вымушанае стасаванне такіх нядобрых метадаў заўсёды ляжыць цалкам на сумленні таго, хто нападае, а не хто абараняецца. Вось тыя галоўныя ўрокі, якія можна вынесці з падзей, што наканавана быпо гісторыяй перажыць Беларусі ў страшнай ваеннай бойні 1941-1945 гадоў.

І яшчэ адзін вывад можна зрабіць, успамінаючы тыя далёкія гераічныя гады, вывад, які мае значэнне ўжо і дпя будучыні. Калі, не давядзі Божа, нам зноў прыйдзецца абараняць сваю незалежнасць, то, акрамя страшлівага, але вельмі карыснага мінулага партызанскага вопыту і маральнай яго апраўданасці, на нашым баку будзе яшчэ адна вельмі важная абставіна. Мы зараз будзем знаходзіцца ў куды болей выгадным становішчы, бо ў нас будзе не толькі маральная правата і апора на ўзросшую нацыянальную самасвядомасць, але і юрыдычная легітымнасць у форме дзяржаўнага суверэнітэту, прызнанага ва ўсім свеце. Так што мараль і права не стануць ужо супярэчыць адно другому. Беларусь існуе, і існуе як самастойная, незалежная дзяржава, прызнаная не толькі іншымі дзяржавамі, але і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. І суверэнітэт яе ўзыходзіць да тых часоў, калі беларускі народ у трагічных абставінах партызанскай вайны адстойваў сваю незалежнасць ад агрэсіі фашысцкага рэйха і калі менавіта за гэтую барацьбу быў удастоены таго, што нават не маючы сваёй легітымнай дзяржаўнасці, быў прыняты ў сябры ААН. Цяперашняя ж наша радзіма ёсць цалкам легітымная, незалежная дзяржава. З гэтага пункту гледжання сёння і трэба успамінаць той страшны і вялікі адначасова год. Год прынцыповага пералому ў другой сусветнай вайне, развязанай міжнародным фашызмам. Менавіта ж з гэтага пункта гледжання мы павінны цаніць і ахоўваць і галоўную нашу заваёву ў барацьбе за незалежнасць, што вялася ўжо ў тыя далёкія гады: выпакутаваны і шчодра аплочаны нашай маладой і гарачай тады кроўю сёнешні суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

Мікалай Крукоўскі