АНГЕЛЬСКАЯ ГАЗЭТА “GUARDIAN”.
5 кастрычніка 2007 г. Ангельская газэта “Guardian” піша пра жудасную знаходку ў Маскве. Падчас рэстаўрацыі ў адным з дваранскіх палацаў непадалёк ад Лубянкі былі знойдзены шкілеты 34 чалавек і заіржаўлены пісталет. Дасьледчыкі мяркуюць, што гэта ёсьць парэшткі ахвяраў сталінскага тэрору.
Наш камэнтар: Пуцінская тэлепрапаганда адразу зашумела, што гэта парэшткі далёкіх царскіх часоў, ахвяры эпідэміі і г.д. На гэта людзі пярэчаць: а чаму там знойдзены пісталет НКВД? Пад звыродлівую кампанію па ўсхваленьні Сталіна і “славных органов” цяперашні гэбоўскі рэжым спрабуе схаваць праўду: Масква стаіць на касьцях закатаваных людзей. Спадчыньнікі катаў працягваюць валадарыць у імпэрыі.
Юрка Марозаў