СТАТУТ
СТАТУТ КАНСЕРВАТЫЎНА-ХРЫСЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ
Мінск
2011
1. Агульныя палажэнні
Поўная назва партыі: Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ.
Скарочаная назва партыі: Партыя БНФ.
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ ёсць удакладненая назва Партыі Беларускага Народнага Фронта, якая прынята на яе чарговым 4-ым з'ездзе 26.09.1999.
Партыя БНФ прызнае за сабою ўсю гісторыю Грамадскага аб'яднання “БНФ “Адраджэньне” і бярэ на сябе адказнасць за ўсю яго палітыку, усю дзейнасць і дакументы ад пачатку існавання Грамадскага аб'яднання “БНФ “Адраджэньне”.
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ з'яўляецца пераемніцай Партыі Беларускага народнага фронта.
Партыя БНФ — гэта палітычная партыя, якая грунтуецца на ідэалогіі беларускага Адраджэння і народна-кансерватыўных каштоўнасцях беларускай палітычнай культуры, ажыццяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаванні канстытутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі.
Партыя БНФ выступае за добрае ўладкаванне грамадства на прынцыпах дэмакратыі і гуманізма, за культурна-нацыянальнае адраджэнне беларускай нацыі, за развіццё беларускай культуры ды культуры ўсіх нацыянальных супольнасцяў Беларусі.
Мэта Партыі БНФ — усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.
Прававую аснову дзейнаці Партыі БНФ складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” ды іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Партыя БНФ ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна са сваімі статутам і праграмай.
Дзейнасць Партыі БНФ распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Устаноўчым дакументам Партыі БНФ з'яўляецца дадзены статут.
Дакументы Партыі БНФ ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам здаюцца ў архіў.
Юрыдычны адрас Партыі БНФ: 220036, вул. Заходняя, д. 13, пакой 231, г. Мінск.
2. Прадмет, задачы і метады дзейнасці Партыі БНФ
Прадметам дзейнасці Партыі БНФ з'яўляецца садзейнічанне выяўленню палітычнай волі грамадзян Рэспублікі Беларусь праз рэалізацыю права на кіраванне дзяржавай праз удзел у выбарах.
Задачай партыі БНФ з'яўляецца прапаганда беларускіх нацыянальна-дэмакратычных ідэяў, удзел ва ўстаноўленым парадку ў выбарчых кампаніях дзеля стварэння беларускай прававой дзяржавы, якая імкнецца забяспечыць удзел грамадзян у палітычным жыцці і ў якой найвышэйшай каштоўнасцю для ўсіх органаў улады быў бы закон.
Свае задачы Партыя БНФ рашае наступнымі метадамі і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:
— папулярызуе ў грамадстве сваю праграму, ідэі, выбарчую платформу ды іншыя дакументы;
— вылучае кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку адзіным партыйным спісам, калі гэта адпавядае дзеючаму заканадаўству;
— падтрымлівае іншых кандыдатаў, якія стаяць на дэмакратычнай платформе;
— вядзе перадвыбарчую агітацыю;
— афармляе групы (фракцыі) сваіх прыхільнікаў у органах дзяржаўнай улады;
— выпрацоўвае наказы дэпутатам, дапамагае ім у дзейнасці;
— ставіць пытанне аб недаверы дэпутатам, што не апраўдалі чаканняў выбаршчыкаў;
— бярэ ўдзел у грамадскім кантролі за ходам выбарчых кампаній;
— распрацоўвае перадвыбарчыя праграмы;
— праводзіць з'езды, канферэнцыі ды іншыя партыйныя сходы;
— садзейнічае актывізацыі ўдзелу грамадзян у фармаванні прадстаўнічых органаў улады і органаў мясцовага самакіравання;
— праводзіць навуковыя палітычныя, метадычныя канферэнцыі, семінары, нарады з прыцягненнем спецыялістаў і прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый;
— праводзіць мітынгі, шэсці, дэманстрацыі, сходы, іншыя масавыя мерапрыемствы;
— прымае палітычныя звароты і заявы;
— уздзейнічае ў межах існуючага заканадаўства іншымі дэмакратычнымі метадамі на стан грамадскай думкі.
3. Членства ў Партыі БНФ
Членамі (далей — сябрамі) Партыі БНФ могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, прызнаюць дадзены статут і падтрымліваюць Праграму Партыі БНФ, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання і сацыяльнага становішча.
Прыём у Партыю БНФ ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы на агульным сходзе суполкі ці Управай Сойму Партыі БНФ простай большасцю галасоў прысутных.
Адмову ў прыёме ў Партыю БНФ можна абскардзіць у Сойме Партыі БНФ. Рашэнне Сойму Партыі БНФ з'яўляецца канчатковым і абскарджванню не падлягае.
Улік сяброў Партыі БНФ здзяйсняецца ў суполках Партыі БНФ у выглядзе спіса сяброў партыі, які карэктуецца ў месячны тэрмін пасля прыёма, выключэння ці добраахвотнага выхада з ліку членаў Партыі БНФ.
Сяброўства ў Партыі БНФ можа быць спынена ў выпадках:
— добраахвотнага выхада на падставе пісьмовай заявы. Гэтая заява падаецца ў суполку, дзе сябра Партыі знаходзіцца на ўліку, ці ва Управу Сойма Партыі БНФ. Датай выхада лічыцца дача падачы памянёнай заявы;
— выключэння за невыкананне палажэнняў гэтага статута ці за дзеянні, якія нанеслі Партыі БНФ палітычныя, маёмасныя ці іншыя страты.
Сяброўства ў Партыі БНФ можа быць таксама прыпынена на тэрмін, вызначаны ў заяве сябра партыі.
Рашэнне аб выключэнні асобы з Партыі БНФ прымае суполка ці Сойм Партыі БНФ. Рашэнне суполкі аб выключэнні з Партыі БНФ можна абскардзіць у Сойме Партыі БНФ на працягу двух месяцаў з моманту выключэння шляхам падачы пісьмовай заявы. Рашэнне Сойма Партыі БНФ з'яўляецца канчатковым і абскарджванню не падлягае.
Сябра Партыі БНФ мае права:
— прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Партыі БНФ;
— арганізоўваць мерапрыемствы Партыі БНФ у адпаведнасці з яе статутам і праграмай;
— абмяркоўваць усе пытанні дзейнасці Партыі БНФ, уносіць прапановы;
— выбіраць ці быць абраным у кіруючыя ды іншыя органы Партыі БНФ;
— вольна выходзіць з Партыі БНФ.
Сябры Партыі БНФ нясуць абавязкі:
— быць на ўліку ў адпаведнай суполцы Партыі БНФ;
— прапагандаваць ідэі беларускага Адраджэння;
— дамагацца ажыццяўлення статутнай мэты Партыі БНФ праз палітычную дзейнасць у грамадстве і дэпутацкую дзейнасць у органах дзяржаўнай улады.
Сябра Партыі БНФ не можа быць сябрам іншай партыі.
Партыя БНФ мае фіксаванае сяброўства.
Сябру Партыі БНФ выдаецца пасведчанне сябра Партыі БНФ.
4. Структура Партыі БНФ
Партыя БНФ мае наступную структуру:
1). Суполка Партыі БНФ;
2). Тэрытарыяльныя арганізацыі:
— раённая (гарадская) арганізацыя Партыі БНФ;
— абласная арганізацыя Партыі БНФ.
Суполка Партыі БНФ складае аснову Партыі БНФ.
Суполка Партыі БНФ утвараецца тады, калі ў яе склад уваходзяць не менш 3-х сябраў Партыі БНФ.
Суполка рэгіструецца ва Управе Сойма Партыі БНФ.
Вышэйшым органам суполкі з'яўляецца сход. Сход выбірае кіраўніка і сакратара суполкі тэрмінам на 1 год, пры неабходнасці выбірае таксама скарбніка тэрмінам на адзін год.
Выбары кіраўніка, сакратара і скарбніка суполкі адбываюцца на сходзе суполкі пры наяўнасці кворуму — пры прысутнасці не меньш чым 50% плюс адзін чалавек ад колькаснага складу суполкі.
Сход суполкі склікае кіраўнік суполкі па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз на год. Сход суполкі можа быць таксама скліканы па патрабаванню адной трэцяй сябраў членаў Партыі БНФ, якія ўваходзяць у склад суполкі.
Сход суполкі Партыі БНФ:
— прымае новых сябраў у Партыю БНФ;
— выключае з Партыі БНФ;
— прымае рашэнні па правядзенню ў жыццё палажэнняў Праграмы Партыі БНФ;
— вылучае прадстаўнікоў у выбарныя органы Партыі БНФ і можа іх адклікаць;
— распрацоўвае меры па ўдзелу ў выбарчай кампаніі;
— ва ўстаноўленым парадку вылучае кандыдатаў у мясцовыя прадстаўнічыя органы і органы самакіравання;
— прымае рашэнні аб ажыццяўленні ва ўстаноўленым парадку кантроля за ходам выбараў, аб правядзенні перадвыбарчай агітацыі.
Сход суполкі можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці суполкі.
Кіраўнік суполкі:
— ажыццяўляе выкананне рашэнняў схода суполкі і рашэнняў вышэйстаячых органаў Партыі БНФ;
— арганізуе прыняцце ўдзелу членаў Партыі БНФ, што ўваходзяць у склад суполкі, у мерапрыемствах, якія ладзяцца Партыяй БНФ.
Кіраўнік суполкі можа таксама ажыццяўляць іншыя функцыі ў межах статутнай дзейнасці суполкі, не аднесеныя дадзеным статутам да кампетэнцыі іншых органаў суполкі.
Сакратар суполкі вядзе справаводства ў суполцы.
Скарбнік суполкі вядзе ўлік грашовых сродкаў суполкі.
Суполка можа быць ліквідавана за невыкананне палажэнняў гэтага статута ці за дзеянні, якія нанеслі Партыі БНФ палітычныя, маёмасныя ці іншыя страты:
— рашэннем Сойма Партыі БНФ большасцю ў 2/3 галасоў ад ліку прысутных сябраў Сойма;
— рашэннем З'езда Партыі БНФ простай большасцю галасоў прысутных дэлегатаў гэтага З'езда.
Пры наяўнасці ў раёне (горадзе) дзвюх і болей суполак рашэннем Сойма можа быць створана раённая (гарадская) арганізацыя Партыі БНФ.
Сход суполкі дэлегуе тэрмінам на адзін год прадстаўніка суполкі ў склад Рады раённай (гарадской) арганізацыі і можа яго адклікаць у выпадку неналежнага выканання абавязкаў члена Рады.
Вышэйшым органам раённай (гарадской) арганізацыі з'яўляецца Агульны сход.
У выпадку, калі раённая (гарадская) арганізацыя налічвае болей за 50 сябраў, замест Агульнага схода можа быць праведзена Канферэнцыя. Дэлегаты Канферэнцыі абіраюцца згодна з нормай прадстаўніцтва і ў парадку, устаноўленымі Радай раённай (гарадской) арганізацыі за месяц да даты Канферэнцыі. Адпаведныя сходы па абранню дэлегатаў Канферэнцыі правамоцныя пры ўмове прысутнасці на іх большасці членаў Партыі БНФ, што пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.
Агульны сход (Канферэнцыя) праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у год.
Агульны сход (Канферэнцыя):
— прымае справаздачу Рады і Рэвізійнай камісіі;
— устанаўлівае колькасны склад і абірае Раду і Рэвізійную камісію арганізацыі тэрмінам на 1 год з улікам рашэння суполак аб дэлегаванні ў склад Рады сваіх прадстаўнікоў;
— прымае рашэнні аб асноўных мерапрыемствах сваёй статутнай дзейнасці на прадстаячы перыяд.
Агульны сход (Канферэнцыя) можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці раённай (гарадской) арганізацыі.
Рада раённай (гарадской) арганізацыі з'яўляецца яе кіруючым органам, які:
— на арганізацыйным пасяджэнні выбірае са свайго склада кіраўніка, сакратара, пры неабходнасці — скарбніка Рады тэрмінам на 1 год;
— распрацоўвае меры па рэалізацыя рашэнняў Агульнага схода (Канферэнцыі), вышэйстаячых органаў Партыі БНФ;
— распараджаецца грашовымі сродкамі раённай (гарадской) арганізацыі.
Рада можа таксама разглядаць іншыя пытанні сваёй статутнай дзейнасці, якія не аднесены дадзеным статутам да кампетэнцыі іншых органаў раённай (гарадской) арганізацыі Партыі БНФ.
Пасяджэнні Рады правамоцныя пры наяўнасці кворуму — у выпадку прысутнасці на пасяджэнні не менш чым 50% плюс адзін чалавек ад колькаснага складу Рады.
Пасяджэнне Рады склікае кіраўнік Рады па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз на год. Рада можа быць таксама склікана па патрабаванню адной трэцяй яе сябраў.
Кіраўнік Рады:
— вядзе пасяджэнні Рады;
— рэалізуе рашэнні Агульнага схода (Канферэнцыі), Рады і вышэйстаячых органаў Партыі БНФ, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Кіраўнік Рады раённай (гарадской) арганізацыі можа таксама ажыццяўляць іншыя функцыі, якія не аднесены дадзеным статутам да кампетэнцыі іншых органаў раённай (гарадской) арганізацыі Партыі БНФ.
Сакратар Рады вядзе справаводства ў Радзе.
Скарбнік Рады вядзе ўлік грашовых сродкаў Рады.
Рэвізійная камісія здзяйсняе кантроль за выкарыстаннем грашовых сродкаў раённай (гарадской) арганізацыі Радай.
Ревізійная камісія падсправаздачная Агульнаму сходу (Канферэнцыі) раённай (гарадской) арганізацыі.
Рэвізійная камісія абірае на арганізацыйным пасяджэнні свайго Старшыню.
Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі склікаюцца яе Старшынёй і адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у год. Яны правамоцныя ў выпадку прысутнасці простай большасці сябраў Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў Рэвізійнай камісіі. Пры роўнасці галасоў лічыцца прынятым тое рашэнне, за якое галасаваў старшыня Рэвізійнай камісіі.
Абласная арганізацыя Партыі БНФ можа быць створана рашэннем Сойма Партыі БНФ пры ўмове наяўнасці на тэрыторыі вобласці дзвюх і болей раённых (гарадскіх) арганізацый Партыі БНФ.
Вышэйшым органам абласной арганізацыі з'яўляецца Абласная канферэнцыя.
Дэлегаты Абласной канферэнцыі абіраюцца Агульнымі сходамі (Канферэнцыямі) раённых (гарадскіх) арганізацый, што ўваходзяць у склад абласной арганізацыі, згодна з нормай прадстаўніцтва, устаноўленай Абласной радай, на пазней чым за месяц да даты Абласной канферэнцыі.
Абласная канферэнцыя праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у 2 гады.
Абласная канферэнцыя:
— прымае справаздачу Абласной рады і Рэвізійнай камісіі;
— устанаўлівае колькасны склад і абірае Абласную раду і Рэвізійную камісію арганізацыі тэрмінам на 2 гады;
— прымае рашэнні аб асноўных статутных мерапрыемствах на прадстаячы перыяд.
Абласная канферэнцыя можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці абласной арганізацыі.
Кіруючым органам абласной арганізацыі з'яўляецца Абласная рада.
Абласная рада:
— на арганізацыйным пасяджэнні выбірае са свайго склада кіраўніка Абласной рады тэрмінам на 2 гады;
— распрацоўвае меры па рэалізацыя рашэнняў Абласной канферэнцыі, вышэйстаячых органаў Партыі БНФ;
— распараджаецца грашовымі сродкамі абласной арганізацыі.
Абласная рада можа таксама разглядаць іншыя пытанні, якія не аднесены дадзеным статутам да кампетэнцыі іншых органаў абласной арганізацыі Партыі БНФ.
Пасяджэнні Абласной рады правамоцныя пры наяўнасці кворуму — у выпадку прысутнасці на пасяджэнні не менш чым 50% плюс адзін чалавек ад колькаснага складу Абласной рады.
Пасяджэнне Абласной рады склікае кіраўнік Абласной рады па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз на год. Абласная рада можа быць таксама склікана па патрабаванню адной трэцяй яе сябраў.
Кіраўнік Абласной рады:
— вядзе пасяджэнні Абласной рады;
— размяркоўвае абавязкі паміж сябрамі Абласной рады;
— рэалізуе рашэнні Абласной канферэнцыі, Абласной рады і вышэйстаячых органаў Партыі БНФ, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Кіраўнік Абласной рады можа таксама ажыццяўляць іншыя функцыі, якія не аднесены дадзеным статутам да кампетэнцыі іншых органаў абласной арганізацыі Партыі БНФ.
Рэвізійная камісія здзяйсняе кантроль за выкарыстаннем грашовых сродкаў абласной арганізацыі Абласной радай.
Ревізійная камісія падсправаздачная Абласной канферэнцыі.
Рэвізійная камісія абірае на арганізацыйным пасяджэнні свайго Старшыню.
Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі склікаюцца яе старшынёй і адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у год. Яны правамоцныя ў выпадку прысутнасці простай большасці сябраў Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў Рэвізійнай камісіі. Пры роўнасці галасоў лічыцца прынятым тое рашэнне, за якое галасаваў старшыня Рэвізійнай камісіі.
5. Органы Партыі БНФ
Усе выбарныя органы Партыі БНФ дзейнічаюць на прынцыпах поўнай публічнасці і калегіяльнасці.
Вышэйшы орган Партыі БНФ — З'езд, які склікаецца Соймам па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на два гады. Сойм абавязаны склікаць З'езд пры наяўнасці патрабаванняў наконт гэтага не менш адной трэцяй кіруючых органаў раённых (гарадскіх) і абласных арганізацый.
Дэлегаты З'езда абіраюцца з прадстаўнікоў суполак і тэрытарыяльных арганізацый згодна з нормай прадстаўніцтва і парадкам абрання, ўстаноўленымі Соймам Партыі БНФ не пазней чым за месяц да даты З'езда.
З'езд Партыі БНФ:
— прымае рашэнне пра стварэнне Партыі БНФ і спыненне яе дзейнасці;
— прымае статут, праграму ды іншыя дакументы Партыі БНФ, уносіць ў іх дапаўненні і змены;
— абмяркоўвае ды прымае рашэнні па прынцыповых пытаннях дзейнасці Партыі БНФ, зацвярджае асноўныя накірункі яе дзейнасці;
— фарміруе і выбірае на два гады Сойм, выбірае Старшыню Партыі БНФ ды ягоных намеснікаў (па прапанове Старшыні), Рэвізійную камісію, заслухоўвае іх справаздачы;
— зацвярджае сімволіку Партыі БНФ.
З'езд можа таксама прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці Партыі БНФ.
Рашэнні З'езда абавязковыя для ўсіх органаў і сябраў Партыі БНФ.
Рашэнні З'езда прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных дэлегатаў пры іх наяўнасці не менш чым 2/3 ад ліку абраных.
Сябры Сойма, Старшыня і намеснікі Старшыні выбіраюцца таемным галасаваннем.
Кіруючым органам Партыі БНФ з'яўляецца Сойм.
Сойм Партыі БНФ працуе паміж З'ездамі Партыі БНФ.
Колькасны склад і прынцыпы фарміравання Сойма вызначаюцца З'ездам.
Сойм Партыі БНФ склікаецца Старшынём Партыі БНФ па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз у месяц.
Старшыня Партыі БНФ павінен склікаць Сойм пры наяўнасці патрабавання наконт гэтага не менш чым 1/3 сябраў Сойма.
Пасяджэнні Сойма вядзе Старшыня альбо па яго даручэнню намеснікі Старшыні.
Сойм можа прыняць рэгламент працэдуры пасяджэнняў.
Сойм Партыі БНФ:
— склікае З'езд Партыі БНФ;
— пры неабходнасці склікае паміж З'ездамі Канферэнцыі Партыі БНФ па палітычных пытаннях;
— арганізуе агітацыю за праграму і выбарчую платформу Партыі БНФ;
— зацвярджае спіс кандыдатаў у дэпутаты (партыйны спіс) ад Партыі БНФ, калі гэта адпавядае дзеючаму заканадаўству; агітуе за гэтых кандыдатаў падчас выбараў;
— ва ўстаноўленым парадку вылучае кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ па акругах, вядзе за іх агітацыю;
— вылучае прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі; арганізуе кантроль за ходам і вынікамі выбараў;
— прымае рашэнні аб зваротах у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь, робіць заявы па найважнейшых пытаннях грамадскага жыцця;
— арганізуе выкананне Праграмы Партыі БНФ, прымае згодна з яе духам і зместам палітычныя рашэнні і вызначае палітыку Партыі БНФ;
— фарміруе Управу Сойма Партыі БНФ і вызначае рэгламент яе працы, зацвярджае кіраўнікоў і склад секцый, рабочых камісій, груп і камітэтаў;
— арганізуе фінансава-гаспадарчую дзейнасць Партыі БНФ, вызначае штаты тэхнічнага персанала Партыі БНФ, зацвярджае асобаў, надзеленых правам падпісваць фінансавыя дакументы і дагаворы Партыі БНФ;
— уносіць змены і дапаўненні ў статут Партыі БНФ, звязаныя з пераменай юрыдычнага адраса Партыі БНФ (месца знаходжання кіруючага органа) ці абумоўленыя зменамі ў заканадаўстве;
— у перыяд выбараў кіраўніка краіны і выбараў у органы ўлады можа прымаць рашэнні па кожнаму з сябраў Партыі БНФ (выключэнне з арганізацыі, наданне і пазбаўленне паўнамоцтваў і інш.).
Рашэнні Сойма прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры наяўнасці дзейнага кворуму — 50% плюс адзін чалавек ад колькаснага складу Сойма.
У перыяд паміж З'ездамі Партыі БНФ Рашэнні Сойму абавязковыя для ўсіх органаў і сябраў Партыі БНФ.
Старшыня Партыі БНФ:
— разам з намеснікамі вядзе пасяджэнні Сойма Партыі БНФ;
— выступае з прапановамі да Сойма Партыі БНФ. Сойм разглядае прапановы Старшыні і прымае па іх рашэнні;
— займаецца ўсімі пытаннямі палітыкі і дзейнасці Партыі БНФ згодна з рашэннямі З'езда і Сойма.
— у перапынках паміж пасяджэннямі Сойма прадстаўляе пазіцыю Партыі БНФ;
— выступае ад імя Партыі БНФ ў межах дадзенага статута, Праграмы Партыі БНФ і палітычных рашэнняў, прынятых З'ездам і Соймам Партыі БНФ.
Тэрмін паўнамоцтваў Старшыні Партыі БНФ — два гады.
Тэрмін паўнамоцтваў намеснікаў Старшыні Партыі БНФ — два гады.
Выканаўчым органам Сойма Партыі БНФ з'яўляецца Управа Сойма Партыі БНФ.
Управа фарміруецца Соймам.
Склад Управы і прынцыпы яе фарміравання вызначаюцца Соймам.
Управа збіраецца на пасяджэнні не радзей аднаго разу на тыдзень, рашэнні прымае простай большасцю галасоў прысутных асобаў, што ўваходзяць у яе склад, пры наяўнасці на пасяджэнні больш паловы сваіх сябраў.
Управа Сойма Партыі БНФ забяспечвае практычнае выкананне рашэнняў З'езда і Сойма Партыі БНФ, каардынуе дзейнасць суполак, тэрытарыяльных арганізацый, іх кіруючых органаў, аддзелаў ды іншых органаў Партыі БНФ, ладзіць сувязь з грамадскімі і дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь, рэгіструе суполкі і тэрытарыяльныя арганізацыі, пры неабходнасці надае ім правы юрыдычнай асобы; выдае пасведчанні сябра Партыі БНФ; выконвае даручэнні Сойма і забяспечвае практычную рэалізацыю функцый Сойма падчас выбарчай кампаніі; рыхтуе асноўныя дакументы Партыі БНФ для іх абмеркавання і прыняцця Соймам і З'ездам; разглядае ініцыятывы і прапановы па дзейнасці Партыі БНФ; арганізоўвае партыйныя мерапрыемствы; вырашае іншыя пытанні дзейнасці Партыі БНФ ў межах сваёй кампетэнцыі ў прамежках паміж пасяджэннямі Сойма.
Управа Сойма Партыі БНФ знаходзіцца па юрыдычнаму адрасу Партыі БНФ.
На пасяджэннях Управы прысутнічаюць кіраўнікі тэрытарыяльных Радаў з правам дарадчага голаса.
Секцыі, камісіі і камітэты Сойма Партыі БНФ абагульняюць і распрацоўваюць для пасяджэнняў Сойма і З'езда прапановы, праекты рашэнняў.
Секцыі, камітэты і камісіі Сойма Партыі БНФ рэгіструюцца ва Управе.
Рэвізійная камісія Партыі БНФ абіраецца З'ездам і падсправаздачная толькі З'езду.
Рэвізійная камісія кантралюе фінансава-гаспадарчую дзейнасць Партыі БНФ, здзяйсняе ўнутраны кантроль за адпаведнасцю дзейнасці Партыі БНФ заканадаўству і дадзенаму статуту.
Старшыня Рэвізійнай камісіі выбіраецца сябрамі гэтай камісіі на яе арганізацыйным пасяджэнні простай большасцю галасоў прысутных сябраў Рэвізійнай камісіі. Тэрмін паўнамоцтваў Рэвізійнай камісіі — два гады.
Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі склікаюцца яе Старшынёй і адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей за 1 раз у год. Яны правамоцныя ў выпадку прысутнасці простай большасці сябраў Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных сябраў Рэвізійнай камісіі. Пры роўнасці галасоў лічыцца прынятым тое рашэнне, за якое галасаваў старшыня Рэвізійнай камісіі.
Сябры Рэвізійнай камісіі бяруць удзел у пасяджэннях Сойма ды Управы Сойма Партыі БНФ з правам дарадчага голаса.
Усе пасяджэнні калегіяльных органаў Партыі БНФ афармляюцца пратаколамі.
6. Маёмасць Партыі БНФ
Партыя БНФ з'яўляецца юрыдычнай асобай. Яна можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай дадзеным статутам, за выключэннем аб'ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
Партыя БНФ з'яўляецца ўласнікам сваёй маёмасці, у тым ліку маёмасці, што знаходзіцца ў карыстанні арганізацыйных структур партыі. Арганізацыйныя структуры партыі маюць права распараджацца маёмасцю партыі ў межах, вызначаных Управай Сойма Партыі БНФ.
Арганізацыйныя структуры Партыі БНФ пры набыцці правоў юрыдычнай асобы маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, а таксама могуць мець іншыя рахункі ў банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Крыніцамі фарміравання грашовых сродкаў Партыі БНФ з'яўляюцца:
— ахвяраванні і дарэнні;
— паступленні ад мерапрыемстваў, што праводзяцца ў статутных мэтах;
— даходы ад выкарыстання маёмасці, выдавецкай дзейнасці, распаўсюджвання друкаваных выданняў і публікацый;
— іншыя крыніцы, што не забароненыя заканадаўствам.
Грашовыя сродкі Партыі БНФ выдаткоўваюцца:
— на выданне і распаўсюджванне літаратуры;
— на арэнду памяшканняў, набыццё неабходнай маёмасці;
— на камандзіровачныя выдаткі;
— на ўтрыманне штатнага персанала;
— на арганізацыю мітынгаў і дэманстрацый, іншых масавых мерапрыемстваў;
— на арганізацыю лекторыяў і народных універсітэтаў;
— на дабрачынную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
— на вядзенне выбарчых кампаніяў;
— на іншыя не забароненыя заканадаўствам мэты.
Сябры партыі БНФ не валодаюць правамі на маёмасць, у тым ліку на грашовыя сродкі Партыі БНФ.
Партыя БНФ не адказвае па абавязацельствах сваіх сябраў. Сябры Партыі БНФ не адказваюць па абавязацельствах Партыі БНФ.
7. Парадак абскарджванне рашэнняў органаў арганізацыйных структур Партыі БНФ і органаў Партыі БНФ
Рашэнні ўзіх органаў суполак, раённых (гарадскіх), абласных арганізацый могуць быць абскарджаны ў Сойм на працягу месяца з дня іх прыняцця. Рашэнні Сойма па такіх скаргах з'яўляюцца канчатковымі.
Іншыя рашэнні Сойма, а таксама рашэнні Управы могуць быць абскарджаны ў Рэвізійную камісію Партыі БНФ на працягу месяца з дня іх прыняцця. Рэвізійная камісія абавязана прыняць рашэнне па скарзе ў месячны тэрмін з дня яе атрымання і накіраваць пісьмовы адказ аўтару скаргі. У выпадку нязгоды з рашэннем Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ па скарзе аўтар скаргі мае права абскардзіць дадзенае рашэнне Рэвізійнай камісіі З'езду. Дзеля гэтага скарга падаецца ў Рэвізійную камісію Партыі БНФ на працягу месяца з дня атрымання адказа Ревізійнай камісіі аўтару скаргі. Рэвізійная камісія Партыі БНФ абавязана перадаць дадзеную скаргу прадстаячаму З'езду для яе разгляда. Рашэнне З'езда з'яўляецца канчатковым.
Любое іншае рашэнне Рэвізійнай камісіі можа быць абскарджана З'езду ў парадку, апісаным у папярэднім абзацы дадзенага раздзела статута.
8. Сімволіка Партыі БНФ
Партыя БНФ можа мець сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
9. Пячаткі Партыі БНФ і яе арганізаацыйных структур
Партыя БНФ, арганізацыйныя структуры Партыі БНФ, якім нададзены правы юрыдычнай асобы, могуць мець пячаткі са сваёй статутнай назвай.
Узоры пячатак зацвярджаюцца Соймам Партыі БНФ.
10. Спыненне дзейнасці Партыі БНФ
Спыненне дзейнасці Партыі БНФ можа ажыццяўляцца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі.
Рашэнне аб рэарганізацыі ці ліквідацыі Партыі БНФ прымае З'езд. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуюць 9/10 дэлегатаў З'езда, якія на ім прысутнічаюць.
Рашэнне аб ліквідацыі Партыі БНФ можа таксама быць прынята Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь па падставах і ў парадку, устаноўленымі заканадаўствам.
Пры ліквідацыі Партыі БНФ яе грашовыя сродкі і іншая маёмасць выкарыстоўваюцца ліквідацыйнай камісіяй у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам на статутныя мэту і задачы.