НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ.
Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”
(The Conservative Christian Party of Belarusan Popular Front)

КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

Уступ Шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, Зянон Пазьняк за гады эміграцыі (1996–2023) выдаў больш за 40 кніг.

ВЕКТАР РАЗЬВІЦЬЦЯ НАРОДА І ЧАЛАВЕЦТВА

У XXI стагодзьдзі будзе павялічвыцца інтэрас да экалягічнай будучыні і планетарнай пэрспэктывы чалавецтва. Гэтая тэма ўжо даволі распаўсюджана ў грамадзтве (праўда, пакуль што ў маргінальным сэктары). Узрастаньне трывожнай цікавасьці да…

АБ СЛУЖБОВЫХ ДЭМАКРАТАХ

Назіраецца сімптаматычная зьява. Людзі асобага складу, чые палітычныя сьляды цягнуцца з Масквы, зь ведамства Караганава і яго слугі Суздальцава, моцна акрысіліся на пані Ціханоўскую і на ўсю яе агентурную групу.

АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ

Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь. Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі!…

ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ

Перад Новым годам адбыліся тры жалобныя падзеі для Беларусі, якія мы адзначаем і будзем памятаць. Памёр СЯРГЕЙ ЧЫРЫК. Акупацыйны рэжым зачыніў апошні беларускі літаратурны часопіс “ДЗЕЯСЛОЎ”. Акупацыйны рэжым ліквідаваў знакамітую…

МАРАЛЬНАЯ ДЭГРАДАЦЫЯ Ў РАШЫСЦКАЙ РАСЕІ

Нядаўна я прэзэнтаваў у Варшаве зборнік п'ес ГРААЛЬ і зачытваў сцэны з драмы-маралітэ “Павел”, пасьвечанай жыцьцю апостала Паўла. Там ёсьць сцэна з імпэратарам Нэронам, калі Нэрон загадвае прысутным быць на…

ХАЙ ЗОРКА ХРЫСТУСА ВЕЧНА ЗЬЗЯЕ НАД БЕЛАРУСЯЙ!

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы! Віншуем усіх нас з Нараджэньнем Хрыстовым! Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго! Цяпер мы адзначаем найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва, калі Сам Бог у вобразе Сына Свайго Хрыста…

ЯК ІЛЮСТРАЦЫЮ

да таго як эуразьвязаўская Эўропа і расейская агнентура працуюць супраць беларусаў (дарэчы, ўвесь час, пачынаючы з 1994 года) прыводжу сёньняшнюю цытату (23-ХІІ-2023) з інтэрнэт-партала “Свабода”. Цытата: “Пра праблемы зь фінансаваньнем…

“РУССКИЙ ЯЗЫК” — ГЭТА МОВА СУСЬВЕТНАГА ЗЛА.

Шмат якім беларусам, якія пакаленьнямі выхоўваліся пад савецка-маскоўскай каланіяльнай сістэмай, бывае цяжка зразумець, і нават (як ні дзіўна) адчуць дубінныя ўдары Масквы па галовах іхняга нацыянальнага існаваньня. Рэальна, хоць і…

ТРЫЮМФАЛЬНАЯ ПРАПАГАНДА І КЕПСКАЕ СТАНОВІШЧА РАСЕІ

Апошнім часам стала відавочна, што маскоўская прапаганда цалкам задушыла заходнюю бяззубую “інфармацыю” і ў значнай ступені — украінскую. Маскоўская ілжа трыюмфуе на прасторах лявацкай Эўропы, паведамляючы аб сваіх нібыта “посьпехах”…

ПРА ПРАДАЖНУЮ ПАЛІТЫКУ, ЯКАЯ БУДЗЕ ПЕРАМОЖАНА

Вось тут у гэтым відэа (глядзі радок — https://youtu.be/_IACxBL3_zA) зьмешчана прамова-маналог спадара Латушкі, якая сьведчыць аб пазыцыі зьнішчэньня дзяржавы і зьнішчэньня эканамічнай асновы дзяржаўнасьці Беларусі. Гэтая пазыцыя зыходзіць з прапагандысцкага…

АБ ШКОДНЫХ ЗЬЯВАХ

Улічваючы кагэбісцкую ўладу Расейскай Федэрацыі, рэпрэсіўны тэрор і шкодныя тэхналёгіі спэцслужбаў, трэба ўвесь час нагадваць пра гэтыя зьявы дзеля таго, каб разумныя людзі разумелі, што адбываецца. Найперш трэба паўтараць, што…

“СЬВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ. “НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЛІДЭР ПАРТЫЗАНСКАГА СУПРАЦІВУ Ў БЕЛАРУСІ І УКРАІНЕ”

На сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША (Камітэт па Замежных Справах) нядаўна з'явілася біяграфія спадарыні Ціханоўскай, прымеркаваная да яе выступу на адкрытых слуханьнях “Будучыня свабоды і дэмакратыі ў Беларусі” у Падкамітэце па…

ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ЮБІЛЕЕМ

Віншую сяброў Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні з 35-гадовым юбілеем утварэньня Таварыства — падзеі, у якой удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль, Кастусь Шышэя і інш. Гэта быў…

ВЫНІШЧЭНЬНЕ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ

Тут артыкул аб дзейнасьці ФСБ і рускай 5-й калоны ў Беларусі. Апісваецца праца рускай разьведкі па русіфакаваным выхаваньні беларускай моладзі ў антынацыянальнымм духу з паглядам на барацьбу супраць беларускай свабоды.

КАНФЭРЭНЦЫЯ

29 лістапада ў Кіеве адбылася канфэрэнцыя беларускіх апазыцыйных да рэжыму Лукашэнкі арганізацыяў і палітыкаў “Шлях да волі”, арганізаваная прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Ставілася задача знайсьці шырокую падтрымку ў барацьбе…

БЕЛАРУСКА-САВЕЦКАЯ ВАЙНА І СЛУЦКІ ФРОНТ

Сёньня, 27 лістапада, важная гістарычная дата — пачатак беларускай збройнай барацьбы з бальшавіцкай Расеяй у 1920 годзе. Беларускае войска на Случчыне было створана ў лістападзе 1920 года з мандату Рады…

СЛУЖБА СТУКАЧОЎ

(зацемка) Пасьля гэбоўскіх пэрформэнсаў з Кавальковй і Аксёнавым тэма агентуры стала раптам актуальнай. Інтэрнэт ужо навучыў разумных людзей збольшага разьбірацца ў агентурнай псэўдаінфармацыі і навінах. Гэта мае значэньне, бо зьмяншае…

РАЗБУРЭНЬНЕ ГІСТОРЫІ

“Разбурэньне” — гэта сур'ёзна. Трыццаць гадоў таму адзін шчыры лібэрал (Ф. Фукуяма) падумаў, што пасьля паўраспаду СССР настане эра левалібэральнага шчасьця і панаваньне лібэральных дэмакратыяў у сьвеце. Гэта прывядзе да…

ДЫСКУСІЯ:

Vital Zańka: Але пра распакоўку архіву (закон каардынатара) гэта надта складана для цяперашніх лагапедаў. Гэта далёка ня ўсе школы матэматыкі ведаюць. Vital Zańka: Але сапраўды слушная заўвага, што мозг належыць…

СЯРГЕЙ ПАПКОЎ: МАСКІРОЎКА

(Тут паднятая вельмі важная тэма для разуменьня мэнтальнага разьвіцьця нацыі і прыроды таленавітасьці чалавека.) Ёсьць у прыродзе такая зьява. Атрутныя расьліны набываюць прыгожы і прывабны зьнешні выгляд, каб падмануць спажыўцоў.

СЯРГЕЙ ПАПКОЎ: АБ РАЗУМОВЫХ ЗДОЛЬНАСЬЦЯХ

Добры дзень спадарства. Каб не пакрыўдзіць каго-небудзь, буду казаць пра сябе, пра свае мазгі. Тут такая цікавая справа. Калі разглядаць разумовыя здольнасьці маіх мазгоў праз эвалюцыйны працэс, то гэтыя разумовыя…

СЯРГЕЙ ПАПКОЎ: ЭВАЛЮЦЫЯ РАЗУМОВЫХ ЗДОЛЬНАСЬЦЯЎ І МОВА

(Нішто ў біялогіі ня мае сэнсу акрамя як ў сьвятле эвалюцыі Хв. Добржанські) Прыкладна каля 6 млн. гадоў таму адна з галінаў прыматаў пачала выкарыстоўваць вертыкальны спосаб існаваньня. Спатрэбілася каля…

МІФ АБ “РУСКІМ НАРОДЗЕ”

(http://pazniak.info/page_mif_ab_ruskim_narodze Галоўная старонка » Навіны 17 жніўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК (рэтра, перадрук) Для сучасных людзей скончыўся гэты міф банальна. Пасьля рускай агрэсіі супраць Украіны і пасьля захопу Крыма нават…

ПАДТРЫМКА НАРОДУ ІЗРАІЛЯ

Выказваем спачуваньне людзям Ізраіля, якія ў выніку нападу варвараў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС страцілі сваіх сваякоў, сяброў і блізкіх людзей. Мы, вольныя беларусы, якія змагаюцца супраць антынароднай дыктатуры ў Беларусі і…

РЭФЛЕКСІІ АБ САНКЦЫЯХ І ЛЮДЗЯХ

Апошнім часам я спатыкаўся тут, за мяжой, зь людзьмі, якія толькі што прыехалі зь Беларусі. Паслухаўшы іх, цяжка не паддацца пачуцьцям. Эканамічныя санкцыі абвалілі жыцьцё простых беларусаў. Тым часам акупацыйны…

ЗВАРОТ

Паважаныя землякі беларусы. Дапамагайце дзейнічаць і пашырацца Нацыянальна-Вызвольнаму Руху “Вольная Беларусь”! Тут наша надзея на нацыянальны паратунак Айчыны. Гэта Рух у сваёй палітычнай частцы насьледуе вынікі і традыцыі Беларускага Народнага…

АБ'ЯВА

Дарагія землякі, паважаныя беларусы. Працягвайце падтрымліваць Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь”, спрыяйце яго дзейнасьці дзеля дапамогі Беларусі і Украіне і ўмацаваньня палка Каліноўскага ў барацьбе з расейскім агрэсарам. Дзякуючы беларускай падтрымцы…

АБ ДАПАМОЗЕ БЕЛАРУСАМ ЗА МЯЖОЙ, ЯКІХ АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ ПАЗБАВІЎ КОНСУЛЬСКАГА СПРЫЯНЬНЯ

Адмаўленьне беларусам ў консульскай дапамозе за мяжой, блакіроўка іхных банкаўскіх рахункаў у Беларусі, пазбаўленьне магчымасьцяў распараджэньня маёмасьцю — усё гэта засьведчыла акт гібрыднай вайны акупацыйнага рэжыму супраць беларускага народа. Рэжым…